∧ наверх

Фестываль кнігі 2017!

22 верасня 2017 года з 11 да 19 гадзін

у гасцінным горадзе Гродна ўпершыню пройдзе фестываль кнігі, прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

Запрашаем на свята ўсіх, хто любіць кнігу і чытанне!


У праграме фестываля:

  • прэзентацыі выдавецтваў, рэдакцый СМІ, тыпаграфій;
  • сустрэчы з пісьменнікамі і паэтамі;
  • выстава лепшых узораў кніжнай прадукцыі, у тым ліку і рэдкіх выданняў;
  • майстар-класы;
  • зоны гістарычнай літаратуры, чытання ўслых і свабоднага мікрафона;
  • стэнды «Звычайныя кнігі пра незвычайных дзяцей»;
  • падвядзенне вынікаў конкурсаў на лепшы выраб самаробнай кнігі і цацак-герояў любімых кніг;
  • пляцоўкі для дзяцей, моладзі і інш.

Арганізатарамі фестываля з’яўляюцца:

Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Гродзенскі аблвыканкам
УП «Гроднааблсаюздрук»
ДУК «Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага»


Чакаем вас у Новым замку (вул. Замкавая, 20) на вялікім кніжным свяце.

Уваход вольны!

92
31.08.2017 г.